З'явілася відэа, як захоплівалі парламент Крыма

На кадрах відаць, як у будынак заходзяць людзі ў камуфляжы і са зброяй. Перад тым, як увайсці, яны, мяркуючы па ўсім, кінулі ўсярэдзіну будынка светлашумавую гранату.



Нагадаем, што ў ноч на 27 лютага група невядомых узброеных людзей захапіла будынкі парламента і ўрада Крыма. Над будынкамі былі ўзнятыя расійскія сцягі. Захопнікі назвалі сябе сіламі самаабароны рускамоўнага насельніцтва Крыма.



У будынак яны прапусцілі шэраг дэпутатаў Вярхоўнай Рады аўтаноміі. На пазачарговай сесіі тыя прызначылі рэферэндум наконт статусу Крыма, адправілі ў адстаўку ўрад на чале з Анатолем Магілёвам і абралі новага прэм'ера Сяргея Аксёнава. Ён, у сваю чаргу, выступіў з заявай, што лічыць Януковіча дзеючым прэзідэнтам Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі