З'явілася відэа, як п'яны мужчына нагой разбіў шкло ў міліцэйскай машыне

З'явілася відэа, як п'яны мужчына нагой разбіў шкло ў міліцэйскай машыне

З'явілася відэа, як п'яны мужчына нагой разбіў шкло ў міліцэйскай машыне. Як паведамляе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося 22 ліпеня ў Мінску. У адной з кавярняў 42-гадоваму наведніку не спадабалася абслугоўванне. Ён крычаў, спрабаваў вырваць электраправодку і нават кідаўся з кулакамі на персанал. Скандаліста затрымалі міліцыянеры і везлі аддзел для разбіральніцтва. Седзячы на заднім сядзенні аўтамабіля, мужчына нагой выбіў шкло.

Пакуль на хулігана склалі адміністрацыйныя пратаколы — за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне міліцыі. Праводзіцца паверка, пасля заканчэння якой будзе дадзена "прававая ацэнка".

Па выніках медасведчання ў затрыманага выявілі 2,4 праміле алкаголя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі