З'явілася відэа, як КНДР запускае ракету з цягніка

Вайскоўцы Паўночнай Карэі / birdinflight.imgix.net​
Вайскоўцы Паўночнай Карэі / birdinflight.imgix.net​

У інтэрнэце з'явілася відэа, як ваенныя КНДР запускаюць ракету з чыгуначнага ракетнага комплексу, паведамляе РІА "Новости".

На кадрах відаць, як таварны састаў павольна выязджае з тунэля і спыняецца. Пасля гэтага дах аднаго з вагонаў раскрываецца, і адбываецца запуск ракеты.

КНДР запусціла ракету ў сераду, 15 верасня. Запуск ажыццёўлены ў межах "кантрольных стрэльбавых вучэнняў". Гэта азначае, што КНДР перайшла ад этапу распрацоўкі ракеты да яе выпрабаванняў у вайсковых частках.

Далёкасць палёту паўночнакарэйскай ракеты складае не менш за 750 км, але калі яе запусціць пад іншым вуглом, то яна праляціць і больш за тысячу кіламетраў, сцвярджаюць эксперты. 

У будучыні яе могуць усталёўваць на мабільных гусенічных устаноўках або ў пускавых кантэйнерах, якія ўстойліва ўрытыя ў грунт і замаскіраваныя.

Ракету складана выявіць з дапамогай комплексаў СРА, што ўскосна пацвярджаюць вайскоўцы Японіі і Паўднёвай Карэі.

Пуск ракеты з цягніка ў КНДР.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі