З'явілася рэкамендацыя для юрасобаў і ІП з новымі правіламі фармавання цэн

Міністэрствы эканомікі і гандлю Беларусі распрацавалі правілы фармавання (вызначэння) цэн, якія распаўсюджваюцца на юрыдычныя асобы і індывідуальных прадпрымальнікаў. Новыя правілы пачынаюць дзейнічаць ад 20 лютага, папярэднія, якія існавалі ад 30 студзеня, адмяняюцца.

Мінэканомікі і Мінгандлю адзначаюць, што "пры выкананні юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі... рэкамендаваных правілаў... да дадзеных суб'ектаў не будуць ужывацца меры адказнасці, прадугледжаныя пастановай Савета Міністраў... ад 19 снежня 2014 г. № 1207".

Правілы, змешчаныя на сайце Мінгандлю, складаюцца з сямі пунктаў. Першае — яны распаўсюджваюцца на юрасобаў і ІП, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці і (або) продажы (пастаўцы) тавараў на тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым рэкамендуемыя правілы не распаўсюджваюцца на фармаванне тарыфаў на паслугі юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, уключаных у Дзяржаўны рэестр гаспадарчых суб'ектаў, якія займаюць дамінуючае становішча на таварных рынках і якія заключылі дамовы з антыманапольным органам.

Другое — фарміраванне цэн на лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння, медыцынскую тэхніку ў сферы звароту (аптовым і рознічным звёнах) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нормамі ўказа кіраўніка дзяржавы ад жніўня 2005-га.

Трэцяе — павышэнне адпускных цэн (тарыфаў) вытворцамі дапускаецца толькі на велічыню змены кошту сыравіны і матэрыялаў, камплектуючых, тары і ўпакоўкі, якія паступілі пасля 18 снежня мінулага года, а таксама энерганосьбітаў, паліва, у тым ліку нафтапрадуктаў, з улікам іх долі ў адпускной цане. Павышэнне адпускных цэн на падакцызныя тавары дапускаецца таксама на велічыню змены велічыні акцызу з улікам яго долі ў адпускной цане.

Чацвёртае — на тавары, якія імпартуюцца, што паступілі пасля 18 снежня 2014-га, дапускаецца павелічэнне адпускной цаны (на момант яе фарміравання) не больш чым на працэнт змены курсу беларускага рубля да валюты дамовы ў параўнанні з 18 снежня 2014-га. Пры гэтым рэнтабельнасць продажаў па канчатковым фінансавым выніку не можа перавышаць 3% у цэлым па арганізацыі.

Пятае — пры фармаванні цэн юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць аптовы і раздробны гандаль, дапускаецца прымяненне гандлёвых (аптовых) надбавак па канкрэтных відах тавараў у памерах, якія не перавышаюць ўзровень па стане на (да) 18 снежня 2014 года. Пры гэтым рэнтабельнасць продажаў па канчатковым фінансавым выніку не можа перавышаць 3% у цэлым па арганізацыі.

Шостае — рэалізацыя плодаагародніннай прадукцыі з стабілізацыйных фондаў ажыццяўляецца па рознічных цэнах (адпускных цэнах з улікам гандлёвай надбаўкі), якія не перавышаюць устаноўленых рашэннямі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама на студзень бягучага года.

У сёмым пункце рэкамендуецца вытворцам паслуг пры фармаванні тарыфаў на іх кіравацца аналагічнымі падыходамі.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі