Зяленскі ўвёў санкцыі супраць жонкі Лукашэнкі
![Галіна Лукашэнка / ria.ru](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/wide_16_9_aedfe30fde30612089cf75553565acfc.jpg.webp?itok=wcq_I8Ip)
Галіна Лукашэнка / ria.ru
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвёў у дзеянне рашэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны аб санкцыях супраць расійскіх алігархаў, кампаній і прадпрыемстваў. Указы ўжо апублікаваныя. У "чорным спісе" тысячы прозвішчаў. Пад 80-м нумарам Галіна Лукашэнка.
Атрымліваецца, што Зяленскі ўвёў санкцыі супраць жонкі Аляксандра Лукашэнкі. Галіна Лукашэнка — непублічны чалавек, не займаецца палітыкай і бізнесам. Санкцыі супраць яе будуць дзейнічаць 10 гадоў (у 2032-м ёй можа споўніцца 77). Лукашэнкі афіцыйна не ў разводзе, але вельмі даўно не жывуць разам — з 1990-х. Вясной 2022-га Галіна Лукашэнка трапіла пад санкцыі ЗША, а таксама Аўстраліі.
Самога Лукашэнкі ў новым санкцыйным спісе Украіны няма.
Пад санкцыі таксама трапілі некалькі дзясяткаў прадпрыемстваў РБ і такія дзеячы, як Аляксандр Вальфовіч, Наталля Качанава, Іван Кубракоў, Аляксей Алексін.
![Зяленскі ўвёў санкцыі супраць жонкі Лукашэнкі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/HL.jpg.webp?itok=8rvfdfew)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.