Зяленскі паведаміў пра 4 загінулых і 92 пацярпелых падчас ракетнай атакі РФ

Харкаў, 2 студзеня 2024 года

Харкаў, 2 студзеня 2024 года / t.me/dsns_telegram/

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў пра 4 загінулых і 92 пацярпелых падчас расійскай ракетнай атакі, якая адбылася 2 студзеня. Ракеты і ўдарныя беспілотнікі атакавалі Кіеў, Харкаў і Кіеўскую вобласць. Цяпер ідзе ліквідацыя наступстваў чарговага расійскага ўдару.

Зяленскі нагадаў, што масіраваныя расійскія атакі працягваюцца трэці дзень запар. З 31 снежня расіяне запусцілі супраць Украіны каля 170 "шахедаў" і дзясяткі розных ракет. Украінскі прэзідэнт падкрэслівае, што большасць з іх атакавала цывільныя аб'екты. "Я дзякую ўсім партнёрам, якія дапамагаюць ва ўмацаванні нашага паветранага шчыта, — кажа Уладзімір Зяленскі. — І відавочна, што гэта дапамагае ратаваць сотні жыццяў кожны дзень і кожную ноч, якія былі б забраныя расійскім тэрорам, калі б не Patriot і іншыя ахоўныя сістэмы".

2 студзеня Узброеныя сілы Украіны збілі ўсе 35 "шахедаў", 10 з 10 аэрабалістычных ракет Х-47М2 "Кінжал", 59 з 70 крылатых ракет Х-101/Х-555/Х-55, 3 з 3 крылатых ракет "Калібр".

Зяленскі паведаміў пра 4 загінулых і 92 пацярпелых падчас ракетнай атакі РФ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі