Зяленскі аб'явіў пра прызыў рэзервістаў і праграму "эканамічнага патрыятызму"

Зяленскі аб'явіў пра прызыў рэзервістаў і праграму "эканамічнага патрыятызму"

Уладзімір Зяленскі аб'явіў пра прызыў рэзервістаў і праграму "эканамічнага патрыятызму". Украінскі прэзідэнт заявіў, што пакуль няма патрэбы ва ўсеагульнай мабілізацыі. Прызыў датычыць толькі "грамадзян, аднесеных да аператыўнага рэзерву", што неабходна "для павышэння гатоўнасці арміі да ўсіх магчымых сцэнароў [развіцця сітуацыі]". Гаворка ідзе пра даўкамплектаванне арміі і "іншых вайсковых фармаванняў". Таксама ў бліжэйшы час пройдзе навучальны збор рэзервістаў тэрытарыяльнай абароны, піша hromadske.ua.

Што да "эканамічнага патрыятызму", то Зяленскі анансаваў зніжэнне падатковага ціску на бізнес і абмежаванне праверак, а таксама мэтавую падтрымку асобных галін эканомікі. Паводле яго слоў, адбудзецца зніжэнне падатку на даданую вартасць на бензін і дызельнае паліва, што "дазволіць зменшыць цэны на запраўках".

"Наша мэта — набыццё эканамічнай незалежнасці, — кажа Уладзімір Зяленскі. — Асабліва ў энергетыцы".

Прэзідэнт Украіны заявіў, што "цяпер усім украінскім палітыкам час быць дзяржаўнымі дзеячамі" і "адкінуць свае амбіцыі дзеля Украіны". 23 лютага Зяленскі правядзе сустрэчу з 50 вядомымі ўкраінскімі бізнесменамі. Некаторыя з іх ужо пачалі ахвяраваць грошы на падтрымку дзяржаўнага бюджэту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі