Зяць Дональда Трампа пераблытаў Наваградак з Ноўгарадам

Зяць Дональда Трампа пераблытаў Наваградак з Ноўгарадам

Джарэд Кушнер, зяць і дарадца прэзідэнта ЗША Донадльда Трампа, пераблытаў Наваградак з Ноўгарадам. 24 ліпеня ў заяве перад амерыканскімі кангрэсменамі Кушнер распавёў пра сустрэчу з грамадзянінам Расіі Сяргеем Гарковым падчас прэзідэнцкай кампаніі ў ЗША. 

Гаркоў абяцаў перадаць камандзе Трампа кампрамат на Хілары Клінтан. Па словах Кушнера, да перадачы кампраментуючых звестак не дайшло. Але расіянін зрабіў яму два іншыя падарункі:

Зяць Дональда Трампа пераблытаў Наваградак з Ноўгарадам

"Сустрэча са спадаром Гарковым доўжылася 20-25 хвілінаў. Ён прадставіўся і даў мне два падарункі: твор мастацтва з Ноўгарада, беларускай вёскі, адкуль родам мае бабуля і дзядуля, і мех бруду з той жа вёскі", — заявіў зяць Трампа перад Кангрэсам ЗША.

Джарэд Кушнер сцвярджае, што не спрабаваў схаваць гэтую сустрэчу і па вяртанні ў офіс даручыў свайму памочніку афіцыйна зарэгістраваць падарункі.

Вядома, што продкі Джарэда Кушнера паходзяць не з Ноўгарада, што насамрэч у Расіі, а з беларускага горада Наваградка. Раней зяць прэзідэнта ЗША распавядаў, што яго бабуля была сярод тых беларускіх габрэяў, якія падчас нямецкай акупацыі здолелі ўцячы з гета праз падземны ход. Яна была ў партызанскім атрадзе, сустрэла там свайго мужа, які ўцёк з працоўнага лагера. Пасля Другой сусветнай вайны яны выехалі на Захад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі