Звольніць чыноўніка даражэй, чым пакінуць працаваць яшчэ на паўгода

Дзеючы пакуль закон “Аб дзяржслужбе” прадпісвае немаленькія выплаты скарочаным чыноўнікам у залежнасці ад стажу. Самая маленькая выплата — тры сярэднія заробкі і шэсць сярэдніх заробкаў для мацёрых чыноўнікаў. Але змены ў законе скасоўваюць гэтыя льготы: пры скарачэнні чыноўнік атрымае такую ж кампенсацыю, як і рабочы з завода, — тры сярэднія заробкі. У Мінпрацы не сумняваюцца, што змены вось-вось падпіша Аляксандр Лукашэнка. Звальняць паводле старога закона — задорага, вось і цягнуць час.
“Калі будзе падпісаны прэзідэнтам закон “Аб унясенні зменаў у закон аб занятасці” і закон “Аб дзяржслужбе”, будуць выплаты ў адпаведнасці з законам, нейкі невялікі памер дапамогі — не такі вялікі, як быў раней”, — кажуць мне ў Мінпрацы. 
 
Брэсцкія чыноўнікі яшчэ тыдзень таму прадракалі Еўрарадыё скарачэнне ўжо паводле новых правілаў.
 
“Тыя, хто будзе скарочаны, менавіта скарочаны, атрымаюць аднолькавыя выплаты — тры сярэднемесячныя заробкі. Гэта зараз аднолькава для ўсіх — што для рабочых на заводзе, што для дзяржслужачых. Раней у чыноўнікаў была перавага”.
 
У Ваўкавыскім райвыканкаме нікога не звольнілі — тут таксама чакаюць зменаў у законе:
 
3“Як скажуць, так і будзем рабіць. Яшчэ ёсць час, усе працуюць — усё спакойна, хоць людзей мы папярэдзілі пра скарачэнне”. 
 
Тут заўважаюць, што і раней выплаты па скарачэнні было атрымаць нялёгка:
 
“Канечне, выплаты ёсць. Але іх даволі складана атрымаць, бо трэба было стаць у цэнтр занятасці, а там прапаноўвалі прафесіі, якія ёсць. І часта — якія не суадносіліся па кваліфікацыі”.
 
Як кажуць у Ваўкавыскім райвыканкаме, працаваць пры ўладзе добра, бо ў беларусаў існуе “прэстыж улады”, але заробкі невялікія. Тут чыноўнікі мараць пра… сярэднебеларускі заробак: 
 
“Хаця б тры мільёны было! Ну можа ў намаў будзе і паболей, мо пяць”.
 
Аптымізацыю кадраў трэба правесці за два месяцы — да 1 ліпеня, а звольніць трэба больш за 13 тысяч чыноўнікаў. Парламент прыняў змены ў закон ужо два тыдні таму.
 
У прэс-службе прэзідэнта пра тое, падпісаны закон ці не, нічога не ведаюць. Але па грубых прыкідках,чвэрці чыноўнікаў толькі Брэсцкага аблвыканкама, а гэта 36 чалавек,  што працавалі працавала меней за пяць гадоў і мела заробак у пяць мільёнаў, дык толькі ім трэба заплаціць 540 мільёнаў рублёў дапамогі! Для сталых чыноўнікаў выплаты б перавалілі за мільярд.
 
І гэта выплаты толькі па адной вобласці!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі