Звольнены гендырэктар птушкафабрыкі "Дружба", член Савета Рэспублікі Маркевіч
Ён ачольваў прадпрыемства амаль 20 гадоў.
Звольнены гендырэктар птушкафабрыкі "Дружба" (Баранавіцкі раён), член Савета Рэспублікі Васіль Маркевіч, піша zerkalo.io. Ён ачольваў прадпрыемства амаль 20 гадоў. Цяпер жа ў "Дружбе" кажуць, што Маркевіч у іх ужо не працуе, але прычыны звальнення не каментуюць. З неафіцыйных крыніц вядома, што яго маглі затрымліваць. У якім прававым статусе ён знаходзіцца, невядома. Па тэлефоне былы кіраўнік не стаў адказваць на пытанне журналіста.
Птушкафабрыка "Дружба" — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў у нашай краіне па вытворчасці мяса птушкі. Васіль Маркевіч працаваў там з 2003 года, мае ўзнагароды, з'яўляецца заслужаным работнікам сельскай гаспадаркі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.