Зводка баявых дзеянняў ва Украіне (раніца 25 лютага)

"Заблудныя зялёныя чалавечкі" ва Украіне / AFP / Getty Images
"Заблудныя зялёныя чалавечкі" ва Украіне / AFP / Getty Images

25 лютага 2022 года Расія другі дзень вядзе баявыя дзеянні на тэрыторыі Украіны. Кароткая зводка ад афіцыйных украінскіх ведамстваў пра ход баёў на 11:00 дня 25 лютага (па ўкраінскім часе):

"На чарнігаўскім напрамку і непасрэдна на падыходзе да Чарнігава ўкраінскім вайскоўцам удалося стрымаць абарону і не дапусціць прарыву расійскіх войскаў.

Варожая тэхніка была вымушаная адступіць з Чарнігава ў Седнеў, а з Гарадні ў Сямёнаўку. Захоплены варожыя трафеі — тэхніка і дакументы з асабістымі звесткамі расіян", — піша галоўнакамандуючы УС Украіны Валерый Залужны.

Сводка боевых действий в Украине (утро 25 февраля)
Адна са знішчаных расійскіх машын / facebook.com/CinCAFU

Намесніца міністра абароны Ганна Маляр таксама адказвае на пытанне пра спробу пранікнення расійскіх дыверсантаў у Кіеў: "Расійская ДРГ, якая спрабавала прарвацца ў Кіеў пад выглядам украінскіх вайскоўцаў, была знішчаная".

У Залужнага на старонцы ў фэйсбуку апублікаваны пост, у якім "свежыя" палонныя рускія дэсантнікі тлумачаць мэту свайго візіту ва Украіну.

Сухапутныя сілы Украіны таксама публікуюць відэа, на якім украінская дзяўчына плача і пытаецца рускага салдата, навошта ён прыехаў ва Украіну.

"Уначы ў раёне Шчасця, станіцы Луганскай, Лабачава і Белаводска ворагі спрабавалі прайсці ў тыл украінскіх войскаў, але іх знішчылі. У Мелітопалі баі з расійскімі войскамі. Прарыў расійскіх войскаў быў збіты і на поўначы — па дарозе ў Чарнігаў. Знішчана расійская тэхніка акупантаў на падыходзе да Харкава. Па тэрыторыі Ровенскага аэрапорта ўдарыла ракета, але сур'ёзных пашкоджанняў няма", — дайджэст Цэнтра стратэгічных камунікацый і інфармацыйнай бяспекі.

"Чарговыя заблудныя акупанты", — з такім подпісам выкладвае ў фэйсбуку відэа Алена Шаўцова, дарадца камандуючага Сухапутнымі войскамі Узброеных сіл Украіны.

"Бранятанкавая група расійска-акупацыйных войскаў спрабавала прарваць абарону ўкраінскіх войскаў у раёне паселішча Трохізбенка. Украінскія салдаты знішчылі 2 расійскія танкі і 1 БМП і прымусілі ворага адступіць. Пад Старабельскам украінскія стралкі нанеслі страты акупантам. У раёне Старабельска ўкраінская артылерыя разбіла калону расійскай тэхнікі, якая рыхтавалася да перасячэння ракі Айдар.

Вораг прарваў украінскую мяжу і спрабаваў увайсці ззаду, нанесці ўдар і прарваць лінію абароны ўкраінскіх войскаў. У выніку захопнікі панеслі страты і адышлі", — піша Мінабароны Украіны.

Сводка боевых действий в Украине (утро 25 февраля)
Абстрэл украінскага Старабельска / Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях

Відэа і фота пакарабачанай расійскай тэхнікі і мёртвых расійскіх салдат паступаюць з усёй Украіны.

Еўрарадыё працягвае ў пастаянным рэжыме сачыць за сітуацыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі