Вы тут

ЗША зноў заклікалі Мінск пачаць дыялог з народам

Прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Нед Прайс​/ Reuters

Пачаць інклюзіўны дыялог з народам і вызваліць усіх незаконна затрыманых заклікаў афіцыйны Мінск прэс-сакратар Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Нед Прайс.

"Мы падтрымліваем беларускі народ, які патрабуе сваіх правоў для краіны і будучыні", — сказаў Прайс. Ён таксама адзначыў, што ў ЗША ўражаныя выключнай стойкасцю і мужнасцю беларускага народа.

"Нягледзячы на бесперапынныя рэпрэсіі, ён (народ — Еўрарадыё) працягвае патрабаваць свабоды і дэмакратыі", — адзначыў прадстаўнік Дзярждэпартамента.

Па словах Прайса, ЗША і ў далейшым будуць салідарныя з беларусамі і ўсімі тымі, хто "сутыкаецца з жудаснай жорсткасцю пры рэалізацыі сваіх дэмакратычных свабодаў".

Раней, 11 лютага, амбасада ЗША ў Беларусі выступіла з заявай з нагоды Усебеларускага народнага сходу, які ў гэтыя дні праходзіць у Мінску.

На думку амерыканскіх дыпламатаў, гэты форум ніяк не дапамагае вырашыць палітычны крызіс у Беларусі. Лідары і актывісты пратэстнага руху па-ранейшаму ў турме або вымушаныя былі з'ехаць за мяжу. Іх меркаванне ніяк не прадстаўлена на сходзе. Між тым, "палітычныя зняволеныя, тыя, хто знаходзяцца ў выгнанні, а таксама каля 30 000 чалавек, якія прайшлі праз арышты са жніўня 2020 года, заслугоўваюць права голасу ў вызначэнні будучыні сваёй краіны", перакананыя дыпламаты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.