ЗША, Вялікабрытанія і Францыя прапанавалі сваю рэзалюцыю Савета бяспекі ААН
![ЗША, Вялікабрытанія і Францыя прапанавалі сваю рэзалюцыю Савета бяспекі ААН](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/un-1504-2.jpg.webp?itok=2W3n_OFN)
ЗША, Вялікабрытанія і Францыя прапанавалі Савету бяспекі ААН сваю рэзалюцыю па Сірыі. У гэтым дакуменце асуджаецца ўсялякае выкарыстанне хімічнай зброі і прапануецца правесці незалежнае расследавання інцыдэнту ў сірыйскім горадзе Дума, паведамляе tvr.by.
Таксама дакумент заклікае забяспечыць пастаўкі гуманітарнай дапамогі і спыненне агню.
Як паведамлялася раней, напярэдадні Савет бяспекі ААН адхіліў рэзалюцыю па Сірыі, якую прапанавала Расія. Афіцыйная Масква назвала ракетны ўдар заходніх саюзнікаў па Сірыі агрэсіяй і патрабавала неадкладна спыніць яе.