ЗША: Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі летась была вельмі дрэннай

Сітуацыя з выкананнем правоў чалавека ў Беларусі ў 2008 годзе была вельмі дрэннай. Пра гэта гаворыцца ў штогадовым дакладзе аб правах чалавека, падрыхтаваным Дзярждэпартаментам ЗША.
У дакуменце пададзены агляд сітуацыі ў 190 краінах. Зазначана, што ў 2008 годзе беларускія ўлады па-ранейшаму дапускалі "частыя сур'ёзныя злоўжыванні", у прыватнасці абмяжоўваліся грамадзянскія правы і свабоды, у тым ліку свабода прэсы, правы на свабоду слова, сходаў, асацыяцый і рэлігіі.

У той жа час, зазначана ў дакладзе, у Беларусі адбыліся "некаторыя характэрныя змены". У прыватнасці, былі адпушчаны на волю апошнія з шасці міжнародна прызнаных палітвязняў, вярнуліся ў дзяржаўную сістэму падпіскі і распаўсюджвання незалежныя газеты "Народная воля" і "Наша ніва", зарэгістравана грамадскае аб'яднанне "Рух "За Свабоду".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі