ЗША падтрымалі прапанову Украіны па міратворцах на Данбасе
![ЗША падтрымалі прапанову Украіны па міратворцах на Данбасе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1506010037-3884-petr-poroshenko-i-donald-tramp.jpg.webp?itok=R60L44S5)
ЗША падтрымалі прапанову Украіны па разгортванні міратворчай місіі ААН на Данбасе. Пра гэта па выніках сустрэчы з амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам у Нью-Ёрку заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.
“Я падкрэсліваю і заяўляю: украінская пазіцыя, якая прадугледжвае мандат на ўсю акупаваную тэрыторыю на ўсходзе Украіны, уключна з некантраляваным участкам расійска-ўкраінскай мяжы, што выключыць магчымасць пранікнення расійскіх войскаў, узбраення, амуніцыі і сапраўды будзе служыць справе міру”, — цытуе словы Парашэнкі УНІАН. Ён адзначыў, што галоўнай мэтай уладаў Украіны з’яўляецца “дэакупацыя, аднаўленне суверэнітэту і хутчэйшае прынясенне міру на ўкраінскую зямлю”.
Падчас сустрэчы прэзідэнтаў Украіны і ЗША была дасягнутая дамова аб падтрымцы Злучанымі Штатамі ўкраінскіх рэформаў. Было абмеркавана пашырэнне супрацоўніцтва ў сферы бяспекі паміж краінамі. Дональд Трамп адзначыў дасягнуты Украінай прагрэс у апошнія месяцы. “Справы Украіны ідуць добра”, — сказаў Дональд Трамп.