ЗША ліквідавалі кіраўніка тэрарыстычнай групоўкі "Аль-Каіда"

На выходных ЗША забілі лідара тэрарыстычнай групоўкі "Аль-Каіда" Аймана аз-Завахіры

Як заявіў амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн, гэта адбылося падчас спецапэрацыі ў сталіцы Афганістана Кабуле. 

Лідара "Аль-Каіды" забілі высокадакладным ударам дзвюма ракетамі Hellfire з беспілотніка. Удар быў нанесены па гаўбцы дома, дзе хаваўся аз-Завахіры. Там яго часта назіралі спецслужбы ЗША. Паведамляецца, што больш пацярпелых няма.

Лідарам "Аль-Каіды" аз-Завахіры стаў пасля забойства яе папярэдняга кіраўніка Усамы бэн Ладэна ў 2011 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.