ЗША і Расія дамовіліся пра перамір'е ў Сірыі
![ЗША і Расія дамовіліся пра перамір'е ў Сірыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1476488177.jpg.webp?itok=0SBa1cYi)
ЗША і Расія дамовіліся пра перамір'е ў Сірыі. Перамовы ў Жэневе дзяржсакратара Злучаных Штатаў Джона Керы і міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова працягваліся з невялікімі перапынкамі 15 гадзін.
Керы заявіў, што прыняты план, які мусіць дазволіць "зменшыць гвалт, аблегчыць пакуты і аднавіць рух да мірных перамоваў і мірнага ўрэгулявання ў Сірыі". Калі ён будзе рэалізаваны, бакі змогуць перайсці да мірных перамоваў. У Жэневе дамовіліся, што ўсе бакі канфлікту з 12 верасня павінны спыніць ваенныя дзеянні. Авіяцыя афіцыйнага Дамаска спыніць палёты ў асобных раёнах і не зможа бамбіць пазіцыі апазіцыянераў, сцвярджаючы, што гэта тэрарысты.
Рэжым спынення баявых дзеянняў у Сірыі мусіць дзейнічаць на працягу тыдня, пасля чаго створаць спеццэнтр па размежаванню тэрарыстаў і памяркоўнай апазіцыі. Было заяўлена, што і сірыйскія ўлады, і апазіцыя ўхваляюць пагадненне пра спыненне агню, інфармуе "Бі-Бі-Сі".