ЗША і Германія перадалі Украіне менш за 40% абяцанай зброі

Амерыканская РСЗА HIMARS вв Украіне
Амерыканская РСЗА HIMARS вв Украіне

ЗША і Нямеччына перадалі Украіне менш за 40% ад таго аб'ёму ўзбраенняў, які абяцалі. А вось Польшча — лідар у галіне выканання сваіх абяцанняў. Ва Украіну прыбыло 100% абяцанай Варшавай зброі на 1,8 млрд еўра. Пра гэта сведчыць маніторынг Кільскага інстытута сусветнай эканомікі.

Больш зброі, чым на 1,8 млрд еўра, паставілі ва Украіну толькі ЗША. Але гэта толькі 38,4% ад абяцанага Белым домам. Германія таксама моцна адстае: краіна абяцала зброі на 675 млн еўра, а да гэтага часу паставілі толькі 39,9% (269 млн еўра).

Увогуле Захад паабяцаў Украіне зброі на 80,7 млрд еўра. На дадзены момант 9 краін перадалі ўсю абяцаную зброю: Латвія, Францыя, Італія, Бельгія, Люксембург, Фінляндыя, Славенія, Аўстрыя, Балгарыя. Пры гэтым шэраг краінаў перадалі 0% ад таго, што наабяцалі: Паўднёвая Карэя, Партугалія, Румынія і Харватыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі