Вы тут

ЗША хочуць вярнуць амбасадара ў Беларусь на працягу года

Часовая павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур (злева) і пастаянны каардынатар ААН Іаана Казана-Вішнявецкі / Еўрарадыё, Раман Пратасевіч

Часовая павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур спадзяецца, што ўжо налета гэта будзе рабіць амбасадар ЗША. Пра гэта дыпламат заявіла 7 жніўня падчас штогадовага ўскладання кветак на магілу амерыканкі Рут Уолер, якая загінула ў Мінску

"Я спадзяюся, налета гэты пачэсны абавязак будзе выконваць амбасадар ЗША, а не павераны ў справах. І гэта будзе адлюстроўваць тое паляпшэнне адносін паміж нашымі краінамі і народамі. Асабліва адносіны паміж людзьмі. Рут Уолер увасабляла ўсё самае лепшае, што ёсць у амерыканцах: гатоўнасць ахвяраваць для паляпшэння таго месца, дзе яны жывуць, і паляпшаць жыццё людзей вакол іх", — сказала Джэніфер Мур.

Кіраўнік амбасады ЗША сказала, што ганарыцца тым, што Вашынгтон працягвае аказваць Беларусі гуманітарную дапамогу:

"Я ганаруся тым, што ЗША з'яўляюцца самым вялікім гуманітарным донарам у Беларусі ў духу той працы, што рабіла тут Рут Уолер. І гэта не толькі дзяржаўная дапамога, але і прыватных і дабрачынных арганізацый".