ЗША, Германія і Вялікабрытанія абмеркавалі новыя санкцыі супраць Расіі

Прэзідэнт ЗША Барак Абама абмеркаваў з канцлерам Германіі Ангелай Меркель і прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмеранам магчымасць увядзення дадатковых санкцый супраць Расіі. Яны будуць уведзеныя ў выпадку, калі Крэмль не прыме меры ў дээскалацыі сітуацыі ва Украіне, паведамляе ТСН.

"Пагадзіўшыся працягваць намаганні ў пошуку дыпламатычнага развязання цяперашняга крызісу, яны пацвердзілі сваю рашучасць заставацца ў цесным кантакце. Як яны мяркуюць, могуць спатрэбіцца дадатковыя дзеянні, — адзначылі ў Белым доме — Яны падкрэслілі, што на Расіі ляжыць наўпроставы абавязак спыніць забяспечванне сепаратыстаў на ўсходзе Украіны цяжкім узбраеннем і аказанне іншай падтрымкі".

Нагадаем, у сераду, 16 ліпеня, ЗША зрабілі больш жорсткімі санкцыі праз пазіцыю Расіі ва ўкраінскім крызісе. Абмежаванні закранулі шэраг буйных банкаў, а таксама энергетычных і абаронных карпарацый, лідараў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік і шэраг высокапастаўленых чыноўнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі