Золатавалютныя рэзервы Беларусі пачалі скарачацца

Будынак Нацыянальнага банка Беларусі / reform.by​
Будынак Нацыянальнага банка Беларусі / reform.by​

Золатавалютныя рэзервы Беларусі пачалі прасядаць. Гэта вынікае з паведамлення Нацбанка. У кастрычніку ЗВР падраслі на 1, 1%, а ў лістападзе зменшыліся на 0,9% (або на 80,7 мільёна долараў ЗША). У выніку паводле звестак на 1 снежня 2021 года яны склалі 8 мільярдаў 469 мільёнаў долараў.

"Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках лістапада ў асноўным абумоўленае планавым пагашэннем урадам знешніх і ўнутраных абавязанняў у замежнай валюце", — патлумачылі ў Нацбанку. На гэтыя мэты пайшло каля 275 мільёнаў долараў.

Пэўны ўзровень ЗВР ўдалося ўтрымаць за кошт паступленняў замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін, а таксама дзякуючы падаражанню манетарнага золата.

Згодна з асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі, узровень ЗВР на 1 студзеня 2022 павінен скласці не менш за 6 мільярдаў долараў ЗША, нагадалі ў Нацбанку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі