Знойдзены мужчына, які ўжо 10 гадоў перажывае "дзень сурка"

Брытанскія навкоўцы знайшлі мужчыну, які ўжо 10 гадоў перажывае "дзень сурка". Гэта ўнікальны выпадак страты памяці. Як інфармуе РІА "Новости", 38-гадовы мужчына згубіў здольнасць фармаваць новыя ўспаміны пасля візіту да стаматолага. Яму зрабілі анестэзію і выдалілі нерв ў зубе.

Адзначаецца, што новую інфармацыю брытанец можа запомніць не больш, чым на 90 хвілін. Кожны ранак ён прачынаецца з думкай, што цяпер той дзень, калі ён лячыў зубы. Пры гэтым мужчына памятае сваё імя, умее клапаціцца пра сябе. Аднак вымушаны рабіць запісы, каб не забыцца пра нейкія важныя справы. Гэты выпадак нагадвае сцэнар вядомага фільма "Дзень сурка".

Джэральд Бёрджэс з універсітэта Лейчэстэра кажа, што найхутчэй віны лекара ў гэтай сітуацыі няма. Навукоўцы спрабуюць знайсці сапраўдную прычыну. Бёрджэс і яго калегі падкрэсліваюць: у медыцынскай практыцы падобных выпадкаў яшчэ не было.


Фота з фільма "Дзень сурка"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі