Зноў быў атакаваны аэрадром стратэгічнай авіяцыі ў Саратаўскай вобласці

Горад Энгельс / калаж obozrevatel.com
Горад Энгельс / калаж obozrevatel.com

Уначы 26 снежня паўторна быў атакаваны аэрадром стратэгічнай авіяцыі ў горадзе Энгельс Саратаўскай вобласці.

Відэа выбухаў з'явілася ў тэлеграм-каналах. Мінабароны Расіі спярша не прызнавала, але потым пацвердзіла надзвычайнае здарэнне.

Паводле звестак расійскага ведамства, на падлёце да аэрадрома быў збіты беспілотнік. Пры падзенні абломкаў загінулі тры расійскія вайскоўцы, чацвёра былі параненыя. Авіятэхніка нібыта не пацярпела.

Першы раз аэрадром, які знаходзяцца за 600 кіламетраў ад мяжы з Украінай, атакавалі 5 снежня. Тады былі пашкоджаныя два самалёты, якія выкарыстоўваліся для ракетных атак на Украіну. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі