Зніжаны тэрмін зняволення экс-кіраўніку галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку

Зніжаны тэрмін зняволення экс-кіраўніку галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку

Зніжаны тэрмін зняволення экс-кіраўніку галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Сяргею Барысевічу. У сакавіку ён быў асуджаны за карупцыю на 14 гадоў папраўчай калоніі. Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі скараціла гэты тэрмін на год — быў выключаны адзін з эпізодаў хабараў.

Таксама быў скарочаны тэрмін зняволення з 10 да 9 гадоў Марыне Марозавай, былому дырэктару Камбіната школьнага харчавання Завадскога раёна сталіцы. Яна таксама была асуджаная за атрыманне хабару. Як інфармуе БЕЛТА, быў адменены прысуд па артыкуле "арганізацыя дачы хабару, паўторна, у буйным памеры".

Канфіскацыя маёмасці, прысуджаная і Барысевічу, і Марозавай у сакавіку 2019-га, не была адменена.

Сяргей Барысевіч быў затрыманы КДБ у красавіку 2017 года па падазрэнні ў карупцыі. "Што атрымліваецца: у горадзе-героі Мінску адкідамі дзяцей у школах корміце! — эмацыйна казаў тады Аляксандр Лукашэнка. — У дзевяці раёнах дзевяць злачынных груп збіраюць падачкі з кухараў школьных і тых, хто забяспечвае школьным харчаваннем. У канвертах грошы нягодніку збіраюць!".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі