Знік прэзідэнт Інтэрпола

Знік прэзідэнт Інтэрпола

Знік прэзідэнт Інтэрпола Мэн Хунвэй. Ён з'ехаў з Францыі ў Кітай 29 верасня, і ад таго часу пра яго лёс нічога невядома, паведамляе сайт europe1.fr. У Францыі распачалі расследаванне знікнення прэзідэнта Інтэрпола. Вядома, што жонка Мэн Хунвэя з дзецьмі жыве ў Ліёне. Менавіта яна і заявіла пра знікненне.

Мэн Хунвэй да 2016-га, калі ўзначаліў Інтэрпол, быў кітайскім чыноўнікам. Працаваў намеснікам міністра грамадскай бяспекі, дырэктарам берагавой аховы, намеснікам кіраўніка Дзяржаўнага акіянічнага ўпраўлення КНР.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі