Знайшлі "чорную скрынку" з Ту-154, які разбіўся пад Сочы

Знайшлі "чорную скрынку" з Ту-154, які разбіўся пад Сочы

Падчас пошукавай аперацыі ўдалося знайсці адзін з бартавых самапісцаў самалёта Ту-154, які разбіўся ў Чорным моры 25 снежня. Цяпер вадалазам трэба будзе падняць яго на паверхню, перадае РБК. Пра стан прыбора нічога не паведамляецца. Два іншыя бартавыя самапісцы, якія былі ў хвасце самалёта, пакуль не знойдзеныя.

Таксама ёсць звесткі, што ў раёне авіякатастрофы былі знойдзеныя целы трох загінулых і вялікая колькасць парэшткаў.

Напярэдадні пошукавыя атрады выявілі на дне мора хваставую частку самалёта з фрагментамі рухавіка. Таксама ім удалося ўзняць і даставіць на бераг частку фюзеляжа з ілюмінатарамі.

Расійскі ваенна-транспартны самалёт Ту-154 разбіўся раніцай 25 снежня. У самалёце былі 92 чалавекі, ніхто з іх не выжыў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі