Змяніліся правілы накіравання грамадзян у ЛПП

Згодна з новаўвядзеннямі ў заканадаўства, ЛПП будзе выкарыстоўвацца “больш дэмакратычна”, інфармуе БЕЛТА. Цяпер суд можа ўжываць ці не ўжываць змяшчэнне ў ЛПП у дачыненні чалавека, якога накіроўвае міліцыя. Апроч таго, з’явілася норма, якая дазваляе датэрмінова вызваліць чалавека з прафілакторыя за добрыя паводзіны.

Між тым самі ЛПП у Беларусі пакуль адмяняць не збіраюцца. Як мяркуюць у МУС, гэтыя ўстановы даюць магчымасць хаця б на некаторы час ізаляваць людзей, якія злоўжываюць алкаголем і робяцца небяспечнымі для сям’і і грамадства. У міліцыі ўпэўненыя, што такая норма стрымлівае алкаголікаў ад здзяйснення цяжкіх злачынстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі