Вы тут

Зімовыя канікулы ў беларускіх школьнікаў працягнуцца 19 дзён

Еўрарадыё

Зімовыя канікулы ў беларускіх школьнікаў працягнуцца аж 19 дзён. Афіцыйна яны пачынаюцца 26 снежня, а насамрэч ужо 25-га, на каталіцкае Раство, якое з'яўляецца выходным днём. На заняткі хлопчыкам і дзяўчынкам трэба будзе выходзіць толькі 13 студзеня, інфармуе minsknews.by.

Летась зімовыя канікулы былі кароткія — з 24 снежня (а насамрэч з нядзелі, 23-га) да 7 студзеня.

Сіноптыкі абяцаюць, што ў канцы тыдня ў Беларусі нарэшце ўсталюецца зімовае надвор'е — будзе мінусавая тэмпература, прагназуецца снег.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.