“Жывы Гук ON-line” сабраў больш за 30 заяў ад немаладых гуртоў

За тыдзень кастынгу праект “Жывы Гук ON-line” сабраў больш за 30 заяў. Цікава, што праект меў за мэту адкрываць новыя маладыя гурты, але каманды, якія збіраюцца выступіць 27 чэрвеня на першым канцэрце “Жывы Гук ON-line” у новым фармаце ўжо даволі вядомыя: Hair Peace Salon, KROK, Джамбібум, Разбітае Сэрца Пацана, Open Space, NAKA, і адкрываць іх ужо не трэба.

На канцэрце 27 чэрвеня адыграюць 6-7 гуртоў. Ён адбудзецца у дворыку Дома Афіцэраў і будзе транслявацца праз інтэрнэт. Уваход вольны на ўсе канцэрты праекту.

Арганізатары нагадваюць, што праект “Жывы Гук ON-line” будзе не аднаразовым і таму кастынг працягваецца. Запісы, запрашэнні на рэпетыцыі і інфармацыю пра гурт можна даслаць на адрас [email protected] ці паведаміць па тэлефоне + 375 296 88 61 74 ці +375 292 59 96 54.


Фота naka.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі