“Жывы гук ON-line”: атрымалася як у Берліне

У суботу 27 чэрвеня прайшоў першы канцэрт абноўленага праекту “Жывы гук ON-line”. Арганізатары адразу падкрэслівалі, што гэта будзе не зусім звычайны канцэрт. У сэнсе: гэта зусім не звычайны канцэрт, да якіх мінчане прывыклі. Мэта праекту – стварэнне ўнікальнай атмасферы.
Як ні дзіўна, стварыць незвычайную атмасферу сапраўды атрымалася. І, верагодна, гэтаму спрыяла месца, так званы дворык ЦДА, які аказаўся не зусім дворыкам.

Гэта пляцоўка за Домам афіцэраў, куды вядзе высачэнная лесвіца, якая сама стала папулярным "атракцыёнам" (ледзьве не палова прысутных акуратна разляглася па прыступках – нешта накшталт чылаўта). Другая палова тусавалася наверсе і слухала канцэрт.

Арганізатары папярэдзілі, што адным з прынцыпаў новага фармату “Жывога гуку ON-line” будуць выступы толькі маладых гуртоў. Аднак амаль усе гурты, якія выступалі на канцэрце ў суботу, аказаліся ўжо даволі вядомымі. Арганізатар праекту Піт Паўлаў патлумачыў, што усе гурты для яго маладыя, акрамя Песняроў і Уліса, таму усіх астатніх мы зможам пачуць у межах “Жывога гуку ON-line”.



Той самы дворык ЦДА з лесвіцай яшчэ пустыя




Першымі гралі свой гранж МУТНАЕВОКА.


Тым часам пляцоўка пачала запаўняцца гледачамі


Дарэчы, піва на мерапрыемстве не было забаронена і яго было можна нават прынесці з сабой. Аднак, не гледзячы на спёку, усе хадзілі падазрона роўна і майстарскі рабілі цвярозы выгляд.








Пасля МУТНАГАВОКА гралі добра вядомыя, але ужо падзабытыя LIP са Стасяй (некалі гурт По глазам ) і KROK






Гэтым часам публіка зразумела, як правільна крыстацца лесвіцай








Прадзюсер Папа Бо








KROK






З улікам таго, што нічога не было забаронена, танцы любых стыляў таксама былі дазволеныя




Арганізатары “Жывога гуку ON-line” Піт Паўлаў і Ганна Трубачова збіраліся зрабіць канцэрт, як у Берліне і кажуць, што атрымалася




Падчас выступу з гуртом GARADzKIJA, Піт тлумачыў куды схадзіць у прыбіральню, і заклікаў не падаць з лесвіцы














Хэдлайнерамі аказаліся Open Space





Калі адбудзецца наступны канцэрт праекта пакуль невядома, але магчыма, на яго будуць прадавацца недарагія квіткі, проста каб абмежаваць колькасць людзей і каб тыя, хто сапраўды хоча трапіць на канцэрт, туды трапілі. Таксама арганізатары ужо шукаюць памяшканне, каб праводзіць канцэрты і зімой.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі