Жыхары Масквы і вобласці сталі масава паведамляць пра беспілотнікі

Расіяне пачынаюць панікаваць, калі бачаць дрон у небе / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА
Расіяне пачынаюць панікаваць, калі бачаць дрон у небе / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

Жыхары Масквы і Маскоўскай вобласці сталі масава паведамляць пра беспілотнікі, піша @bazabazon. Адзін з іх бачылі каля нафтаперапрацоўчага завода, але большасць — над жылымі дамамі.

Першае паведамленне адносіцца да 10 сакавіка, калі над пасёлкам Рогава бачылі беспілотнік. На месца выклікалі паліцыю, але яна не знайшла ні дрона, ні яго аператара. Праз тры дні там жа зноў бачылі беспілотнік.

Падобных паведамленняў было нямала. Каму належалі дроны, невядома. Уначы 14 сакавіка беспілотнік заўважылі каля станцыі метро "Кахоўская". На гэты раз паліцыя затрымала дваіх аператараў. Мужчыны сказалі, што здымалі для сябе начныя вуліцы. Аднак іх усё роўна затрымалі.

Раніцай у аўторак расійскія крыніцы паведамілі пра дроны, збітыя ў Бранскай і Белгарадскай абласцях РФ. Мяркуецца, што адзін з іх ляцеў на завод выбухоўкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі