Жыхары Слоніма на пяць гадзін засталіся без вады
![Жыхары Слоніма на пяць гадзін засталіся без вады](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vada-1907.jpg.webp?itok=NrrmUVzT)
На некалькі гадзін без халоднай вады засталіся 18 ліпеня жыхары Слоніма. У 12.40 мясцовыя ратавальнікі атрымалі паведамленне аб прарыве трубаправода дыяметрам 100 мм.
Без вады засталіся 16 шматкватэрных жылых дамоў, яслі-садок, стаматалагічная паліклініка, рэстаран "Слонім" ААТ "Світанак".
Падача халоднай вады была адноўленая ў 17.45, інфармуе прэс-служба МНС.
Прычынай аварыі называецца каразійны знос сценак трубаправода.