Жыхары поўдня Беларусі ўначы чулі выбухі

Жыхары поўдня Беларусі ўначы чулі выбухі

16 сакавіка каля 23-й гадзіны жыхары Баранавічаў, Лунінца, Століна, Клецка ды іншых гарадоў і мястэчак на поўдні Беларусі пачулі нешта падобнае да выбухаў. 

Хутчэй за ўсё, гэта былі пускі расійскіх ракет.

Неўзабаве пасля "выбухаў", якія пачулі ў Беларусі, мэр Сарнаў (Ровенская вобласць Украіны) Руслан Сярпянінаў напісаў, што па горадзе нанесены ракетны ўдар. Сарны размяшчаюцца за 50 кіламетраў ад Століна.

Зранку 16 сакавіка на падобную кананаду скардзіліся жыхары Брэста. Кіраўнік горада Аляксандр Рагачук заявіў, што гэта страляюць артылерысты з 111-й брыгады на палігоне "Брэсцкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі