Жыхары Лагойска амаль сем гадзінаў заставаліся без вады

Жыхары Лагойска амаль сем гадзінаў заставаліся без вады

Каля сямі гадзінаў заставаліся без вады жыхары Лагойска ў выніку прарыву трубаправода. 

Паведамленне пра аварыю на трубаправодзе халоднай вады ратавальнікі атрымалі 16 красавіка ў 22.30. Здарэнне адбылося ў завулку Перамогі, удакладняе сайт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

Без халоднай вады засталіся 45 шматкватэрных жылых дамоў, 250 прыватных жылых дамоў, лякарня, дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, тры школы і чатыры дзіцячыя садкі. Быў арганізаваны падвоз вады. 

Аднавіць падачу вады ўдалося а 5-й гадзіне раніцы панядзелка, 17 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі