Жыхарка Гродна "выйграла" 500 тысяч фунтаў і страціла 40 тысяч долараў

43-гадовая жыхарка Гродна стала ахвярай інтэрнэт-махляроў. Яна атрымала на сваю электронную пошту ліст з паведамленнем пра выйгрыш у латарэю 500 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Каб іх атрымаць, неабходна было аплаціць паслугі па афармленні дакументаў, пісаў невядомы (ці невядомыя). Даверлівая жанчына паверыла, нават нягледзячы на тое, што ні ў якіх латарэях удзелу не брала.

Грошы пацярпелая пералічвала траншамі — па 1500-2000 долараў. Агулам у замежжа яна перавяла каля 40 тысяч долараў. Усвядоміўшы, што яе "кінулі", жанчына звярнулася ў міліцыю. Удалося высветліць, што долары здымаліся ў Нігерыі і Вялікабрытаніі. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "Махлярства", інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі