Пажар з гібеллю чалавека адбыўся ў ноч на суботу ў вёсцы Еўдакімавічы Шклоўскага раёна. Паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў МНС у 1.57. На момант прыбыцця на месца першага падраздзялення выратавальнікаў дом гарэў адкрытым полымем, дах і перакрыцце абрынуліся.
Дом аднапавярховы, драўляны з шыферным дахам, мае прыбудаваную драўляную веранду. Электрычнасці ў ім няма — святло адключылі яшчэ ў 2013 годзе за няўплату. Гаспадар дома 1976 года нараджэння не працаваў і жыў адзін. Са словаў суседзяў, напярэдадні пажару мужчына быў у нецвярозым стане. Падчас ліквідацыі пажару выратавальнікі знайшлі пад заваламі яго труп.
Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні, паведамляе прэс-служба МНС.
Фота: МНС