Жыхар Мсціслава ў парыве рэўнасці падпаліў уласны дом

Як паведамляе БелаПАН, інцыдэнт адбыўся 1 чэрвеня. Нецвярозы 43-гадовы мужчына ў гутарцы з былой жонкай пачаў дзяліць маёмасць. Падчас дзяльбы пачалася сварка. Мужчына нібыта для таго, каб дом не даставаўся нікому, разліў у ім каністру з гаручай вадкасцю і падпаліў. Жанчына пры гэтым пакінула будынак.



Агонь пашкодзіў дах, веранду, часткова — маёмасць у доме.



Фота — slvnews.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі