Вы тут

Жыхар Мінскага раёна задэклараваў 25,5 млн рублёў даходу

БЕЛТА

Жыхар Мінскага раёна ў мінулым годзе задэклараваў 25,5 млн рублёў даходу. Гэтыя грошы ён зарабіў у выніку аперацый з каштоўнымі паперамі ў 2018-м. Падаходны падатак склаў 3,2 млн рублёў. Пра гэта паведаміў Міхаіл Расолька, начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах. Па яго словах, пакуль нельга сказаць, які даход сярод фізічных асоб у 2019 годзе аказаўся найбольшым, паколькі не ўсе падатковыя дэкларацыі пададзены. Іх прымаюць да 31 сакавіка.

У 2018 годзе найбольшая сума задэклараванага фізічнай асобай даходу склала 25,2 млн рублёў. Было налічана 3,3 млн рублёў падаходнага падатку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.