Вы тут

Жыхар Маладзечна прывёз да радзільні піяніна, каб падзякаваць жонцы за дачку

У пары нарадзілася другая дзяўчынка, першую дачку тата сустракаў з радзільні з баянам / скрыншот відэа​

Сустрэчу з аркестрам арганізаваў сваёй жонцы падчас выпіскі з радзільні жыхар Маладзечна Дзмітрый Яфіменка. Прычым за фартэпіяна, якое спецыяльна на прычэпе прывезлі пад вокны радзільні, быў ён сам. Пра тое, як прайшла сустрэча, шчаслівы тата паказаў у Instagram.

З яго аповеду зразумела, што жонка нарадзіла яму другую дачку. Дзмітрый падзякаваў медыкам "за прафесіяналізм і цёплае стаўленне". Ён таксама выказаў надзею, што прыязджае за жонкай у радзільню не апошні раз.

Дзмітрый выканаў для жонкі песню, якую напісаў, калі яны толькі пазнаёміліся.

Калі Дзмітрый ехаў па першую дачку, ён сустракаў жонку з баянам. Пра гэта расказвае блог "Отражение"

"Цяпер, калі жонку павезлі ў радзільню ўжо з другой дачкой, медыкі нас пазналі і спыталі: "А другую дзяўчынку таксама будзеце забіраць з канцэртам?" Я адказаў: "Не ведаю", а яны мне: "Яна не вартая, каб яе сустракалі з музыкай?" І ўсё, я зразумеў: трэба нешта вельмі цікавае замуціць", — расказаў Дзмітрый.

Ён паклікаў сяброў — саксафаніста, бубнача, гітарыста, а сам сеў за фартэпіяна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.