Жыхар Беластоку зрабіў у сябе дома склад беларускай кантрабанды (фота)

Мытнікі мелі папярэднюю інфармацыю, што 55-гадовы мужчына займаецца скупкай і далейшым перапродажам кантрабандных тавараў. У момант калі яны завіталі з праверкай, на двары дома беларус зліваў гаспадару паліва са свайго аўтамабілю.  





Падчас  праверкі дома былі знойдзеныя бутэлькі са спіртам, бензін і цыгарэты. Верагодна знойдзены спірт з’яўляецца тэхнічным, які збіраліся прадаваць пад выглядам звычайнага спірта.





Беларус, які зліваў бензін са свайго аўто, быў пакараны штрафам. Гаспадару дома таксама пагражае штраф, толькі ў большым памеры, паведамляюць мясцовыя СМІ.