Журналісты расійскай "Новой газеты" папросяць ФСБ выдаваць ім зброю

Расійская "Новая газета" накіруе ў ФСБ ліст с просьбай выдаваць журналістам газеты зброю для іх асабістай бяспекі. "Калі вы не можаце забяспечыць самі нашу бяспеку, дазвольце нашым журналістам нашэнне зброі", - пішуць аўтары паслання.   Нагадаем, у панядзелак у цэнтры Масквы разам з адвакатам Станіславам Маркелавым была застрэленая журналістка выдання Анастасія Бабурава. У 2006 годзе была забітая Ганна Паліткоўская, якая таксама працавала ў гэтай газеце.

Расійскі бізнэсмен і адзін з гаспадароў выдання Аляксандр Лебедзеў паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Маскве, што раней ужо быў зроблены падобны зварот у ФСБ, інфармуе РИА "Новости"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі