Жонка загінулага ў Егіпце беларуса: Лекар падумаў, што ў яго "проста стрэс"

23 траўня яны адправіліся павячэраць у рэстаран пры гатэлі. Зранку малады чалавек адчуў прыкметы недамагання. Праз два дні, не даязджаючы да клінікі, ён памёр на руках у медыкаў. Сваякі і сябры сям'і ўпэўненыя, што Аляксей атруціўся нейкай ежай у рэстаране. Аднак егіпецкія медыкі пастанавілі, што вінаваты ва ўсім алкаголь.


Жонка загінулага Марыя Калтунова ў інтэрв'ю парталу tut.by кажа, што муж "проста выпіў піва". Яна вінаваціць егіпецкіх медыкаў у некампетэнтнасці. "Лекар палічыў, што ў майго мужа проста стрэс і ўкалоў яму нейкія вітаміны", — гаворыць Марыя Калтунова. Да таго ж за выклік у яе вымагалі 80 долараў.

Транспартаванне цела Аляксея ў Беларусь яго блізкія вымушаныя былі аплаціць самастойна. Расійская страхавая служба патрабавала за гэта 4 тысячы долараў.

 


Фота з сацыяльных сетак
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі