Жанчына, якая спала на чыгунцы, не заўважыла, што яе пераехаў цягнік

32-гадовая жыхарка Маларыты, якая ў стане алкагольнага ап'янення спала на чыгуначных пуцях, не заўважыла, што яе пераехаў дызель-цягнік Брэст-Забалацце.  На шчасце, яна ляжала паралельна рэйкам, а не перпендыкулярна. Машыніст паспеў заўважыць толькі белыя красоўкі, але было позна, нават экстранае тармажэнне не можа спыніць цягнік імгненна.

Пакуль састаў застыў на месцы, над жанчынай прайшлі тры вагоны. Шок атрымалі і чыгуначнікі, і міліцыянты, а "пацярпелая" спакойна спала. Яе дасталі з-пад цягніка і вырашылі не штрафаваць, паведамляе газета "Звязда"