Вы тут

Здатчыкам жылля няправільна налічылі падаткі

Здатчыкам жылля няправільна налічылі падаткі / pixabay.com

Некаторым плацельшчыкам падатку за здачу ў арэнду жылля і нежылых памяшканняў налічылі няправільны падатак. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ).

"Па тэхнічных прычынах у АРІП у дачыненні да асобных фізічных асоб — плацельшчыкаў падаходнага падатку, якія здаюць у арэнду жылыя і нежылыя памяшканні, выгружаныя няслушныя сумы налічанага падатку",гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Цяпер спецыялісты МПЗ выпраўляюць няправільна пазначаныя сумы падатку. Завяршыць гэтую працу плануецца да 28 снежня.

У ведамстве прыносяць прабачэнні за прычыненыя нязручнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.