Здарэнне на мяжы пад каментары памежнікаў: Што гэта было, б..? Прарыў!

Здарэнне на мяжы пад каментары памежнікаў: Што гэта было, б..? Прарыў!

З'явілася падрабязнае відэа прарыву праз пункт пропуску на беларуска-ўкраінскай мяжы. Яго паказалі ў аўторак у "Панараме" на тэлеканале "Беларусь 1". На відэа можна пабачыць першую рэакцыю беларускіх памежнікаў, якія даволі аператыўна кінуліся пераследаваць джып. У запісе было шмат нецэнзурнай лексікі.

Таксама можна пабачыць, як памежнікі правялі затрыманне парушальнікаў і іх першае апытанне. У аўтамабілі яны знайшлі выбухоўку. "Гэта ж на пластыд падобна. Глядзі, дакладна выбухоўка!.. Адцягваемся, адводзь людзей адсюль!", — крычаў адзін з памежнікаў.

Як вядома, уначы 20 сакавіка ў Гомельскай вобласці праз пункт пропуску "Аляксандраўка" прарваўся джып, які збіў шлагбаўм, але праз кіламетр у лесе яго ўдалося спыніць стрэламі. Былі затрыманыя двое мужчын без дакументаў, трэцяга пакуль не знайшлі. У машыне былі пісталет, боепрыпасы і выбухоўка. Спачатку паведамлялася, што джып прыехаў з тэрыторыі Украіны, аднак пацверджанняў гэтаму не знайшлося. Па факце здарэння распачалі крымінальную справу, артыкул — незаконнае перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў па папярэдняй змове групай асобаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі