У Беларусі судзілі ўкраінца, які прыплыў па Дняпры на матрацы

Беларуска-ўкраінская мяжа

Беларуска-ўкраінская мяжа / svaboda.org

У Беларусі судзілі ўкраінца, які прыплыў па Дняпры на надзіманым матрацы. Яго аштрафавалі на 400 рублёў, а матрац канфіскавалі, паведамляе Радыё Свабода.

Адміністрацыйную справу 4 красавіка разглядаў суд Цэнтральнага раёна Гомеля. З яе вынікае, што ўкраінца затрымалі ў РБ 17 сакавіка сёлета. Пратакол па артыкуле "Перамяшчэнне тавараў праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза" склала Гомельская мытня. "Таварам" палічылі той самы матрац Intex, які ацанілі на 25 рублёў.

Адзначаецца, што ўкраінец у суд не прыйшоў, нягледзячы на тое, што яму паведамілі пра месца і час судовага разгляду "належным чынам". Дзе ён знаходзіцца, невядома. Як невядомая і мэта, з якой замежнік парушыў дзяржаўную мяжу.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі