Здаецца, Зяленскі пацвердзіў пачатак контрнаступу
![Уладзімір Зяленскі / афіцыйны тэлеграм-канал прэзідэнта Украіны](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2023-05-30_15-46-00.jpg.webp?itok=EcjHXhqq)
Уладзімір Зяленскі / афіцыйны тэлеграм-канал прэзідэнта Украіны
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што краіна пачала контрнаступ.
“Праводзяцца контрнаступальныя і абарончыя дзеянні”, — цытуе ўкраінскага прэзідэнта ВВС.
Ён дадаў, што не будзе дэталёва казаць пра стадыю контрнаступу.
У пятніцу прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў у відэаінтэрв'ю, што ўкраінскія войскі пачалі наступ, але нібыта пацярпелі няўдачу. У суботу Зяленскі назваў словы Пуціны “цікавымі”. Ён сказаў, што ўкраінскае вайсковае камандаванне настроена пазітыўна, і дадаў: “Скажыце пра гэта Пуціну”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.