Зборшчыкі журавінаў знайшлі на Століншчыне чалавечыя парэшткі

Зборшчыкі журавінаў знайшлі на Століншчыне чалавечыя парэшткі

У Столінскім раёне зборшчыкі журавінаў знайшлі ў лесе чалавечыя парэшткі, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Здарэнне адбылося 24 верасня. Мясцовыя жыхары збіралі ягады каля вёскі Хотамель. У гушчары яны і пабачылі шкілет чалавека.

На думку міліцыянтаў, гэта можа быць жыхар Хотамеля 1983 года нараджэння. Мужчына знік без вестак шэсць гадоў таму.

Праваахоўнікі праводзяць праверку. Дакладна выявіць асобу памерлага мужчыны дапаможа экспертыза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі