Зборная Беларусі па хакеі з мячом засталася сярод мацнейшых зборных свету

Месца ў групе “А” першынства свету па хакеі з мячом захавала зборная Беларусі. У пераходным матчы, які прайшоў 3 лютага ў Маскве, беларусы перамаглі каманду ЗША з лікам 6:4.

Беларусь ужо трэці раз запар сапернічала са Злучанымі Штатамі за права застацца ў эліце сусветнага хакею з мячом. І кожны раз беларусы выйгравалі. А вось на самім чэмпіянаце свету беларускія хакеісты выступілі няўдала – яны пяць разоў прайгралі ў пяці матчах, забілі 13 і прапусцілі 59 мячоў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі