Завяшчанне Майкла Джэксана перададзена ў суд

Завяшчанне Майкла Джэксана перададзена ў суд Лос-Анджэлеса. Дакумент, датаваны 7 чэрвеня 2002 года. Паводле завяшчання, усю маёмасць спявак пакінуў сваёй маці, траім дзецям і некалькім дабрачынным арганізацыям. Бацька Майкла ў дакуменце не згадваецца.

Акрамя таго, у завяшчанні ёсць пункт, паводле якога былая жонка артыста, Дэбі Роў, падчас шлюбу з якой нарадзілася двое дзяцей — сын Прынс Майкл і дачка Пэрыс Майкл Кэтрын, цалкам пазбаўляецца права на забеспячэнне.

Таксама вядома, што апекуном дзяцей Джэксана прызначана маці спевака. У завяшчанні ўказваецца, што ў выпадку яе смерці пра дзяцей будзе клапаціцца соўл-спявачка Даяна Рос, якая была блізкай сяброўкай Джэксана.

Пра тое, калі завяшчанне ўступіць у законную сілу і ці прызнана яно судом , пакуль нічога не вядома.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі